Артыкулы / Вулічны кнігар

Вулічны кнігар

Фота ўзята з сайта Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа csl.bas-net.by

У 1859 годзе літаратар Уладзіслаў Сыракомля напісаў гутарку “Вулічны кнігар”. Яна напісана як споведзь чалавека, які шэсць дзесяцігоддзяў прадае кнігі на гарадскіх вуліцах. Цікава, якія кнігі чыталі адукаваныя людзі ў першай палове-сярэдзіне ХІХ ст. на землях былога Вялікага Княства Літоўскага.

Вулічны кнігар звяртаецца да патэнцыйнага слухача: “Панічу! Столькі доўгіх гадоў, столькі ўдач табе зычу, колькі я Эльзевіраў прадаў і пабачыў, самых лепшых, апраўленых скурай цялячай. Ці адзін тут прафесар, стары і натхнёны, па дукату плаціў мне за ліст Цыцэрона?”. Тут мы сутыкаемся з прозвішчам выдатных галандскіх выдаўцоў і друкароў Эльзевіраў, фірма якіх існавала з 1580 па 1712 гг., амаль паўтара стагоддзя. За гэта час імі было надрукавана каля 2200 кніжных выданняў і 5000 дысертацый. Першапачаткова Эльзевіры выпускалі літаратуру на лацінскай мове, прызначаную для студэнтаў і навукоўцаў. Пазней заняліся друкам мастацкай літаратуры. Вялікую ўвагу Эльзевіры надавалі антычнай літаратуры, але не забывалі і пра сучаснікаў – Галілея, Лока, Паскаля, Мальера, Расіна, Карнэля, Лафантэна. Галоўнымі мовамі, на якіх друкаваліся кнігі, былі французская, нідэрландская, італьянская, нямецкая і арабская. Асаблівай папулярнасцю карысталіся кнігі кішэннага фармата па прычыне іх ніжэйшага кошту. Як бачым, тагачасныя беларускія чытачы былі адукаванымі людзьмі і ведамі некалькі еўрапейскіх моваў. Да прыкладу, Тэатор Нарбут, аўтар шматтомнай “Гісторыі літоўскага народу” (фактычна гісторыя ВКЛ) ведаў дзевяць еўрапейскіх моў. Сам Уладзіслаў Сыракомля таксама ведаў некалькі еўрапейскіх моваў і займаўся перакладамі. Ён перакладаў на польскую мову творы разнастайных рускіх, французскіх, украінскіх, нямецкіх і лацінскіх паэтаў.

Вулічнаму кнігару ў лепшыя свае часы даводзілася прадаваць нават інкунабул (кніга, выдадзеная з сярэдзіны ХV ст. да 1501 г.). Гэты была кніга старажытнарымскага драматурга Плаўта. А пакупніком яе быў прафэсар Віленскага ўніверсітэта, спецыяліст па старажытных мовах Готфрыд Эрнст Гродэк.

Як кажуць - не пахваліш сябе сам, то і ніхто не пахваліць. Вулічны кнігар кажа, што сярод яго пакупнікаў было шмат людзей, які пазней сталі акадэмікамі, лекарамі, пісьменнікамі: “Гэта ўсё мае дзеці, сказаць магу смела, гэта моладзь на воку расла, разумнела”.

Апроч таго, ён здабываў на продаж фаліянты, таўсценныя зборы польскага пісьменніка ХVІ ст. Мікалая Рэя, гісторыка ВКЛ Мацея Стрыйкоўскага, гербоўнікі Барталамея Папроцкага ды іншыя.

З сучаснікаў нязменнай папулярнасцю карысталіся кнігі Юзафа Крашэўскага і Адама Міцкевіча. Згадваюцца “Дзяды”, “Конрад Валенрод” і “Гражына”.

Сённяшні чытач мае магчымасць прачытаць на роднай мове творы сусветнай класікі: “Іліяду”, “Энеіду”, “Эпас пра Гільгамеша” ды шмат іншага.

Людвік Кандратовіч (Уладзіслаў Сыракомля)

На фота Людвік Кандратовіч (Уладзіслаў Сыракомля). Фатаграфія Абдона Корзана, 1860 г.

Сусветная класіка па-беларуску

Іншыя артыкулы

“Залатая горка” і рабаванне кніжнага склада.

Зборнік гістарычных дэтэктываў Кастуся Тарасава “Залатая горка” пабачыў свет ў 1998 годзе ў кніжнай серыі “Начны ганец”. Кніга складалася з трох аповесцяў на рускай мове: “Золотая горка”, “Чёрный шлях” і “Тропа Каина”. У першым творы падзеі адбываюцца на пачатку ХХ ст. у Мінску, а Залатая горка – гэта адзін з раёнаў горада, пра які сёння нагадвае аднайменная вуліца.

Чытаць далей

Ружанскі кнігазбор Сапегаў

У дзяцінстве мы з сябрамі даследавалі руіны палаца Сапегаў ды спрабавалі патрапіць у яго падвалы. Мы ў фантазіях уваскрашалі жыццё колішніх уладальнікаў. Розныя казкі пра скарбы ды падземныя хады выклікалі ў нас вялікую цікавасць. Спачатку аб’ектыўная інфармацыя пра Ружанскі палац трапляла мне на вочы выпадкова, пазней я стаў збіраць яе мэтанакіравана. Цяпер хачу падзяліцца з вамі звесткамі пра Першую Ружанскую бібліятэку Сапегаў.

Чытаць далей
Падпісвайцеся на наш профіль у Instagram!