Зямля і неба Фердынанда Рушчыца
Пра кнігу: Фердынанд Рушчыц — адметны беларускі мастак, графік, тэатральны дэкаратар і педагог, яскравы прадстаўнік рэалістычнага кірунку, заснавальнік нацыянальнай беларускай школы пейзажнага жывапісу. У яго творчасці прасочваюцца традыцыі беларускага, рускага, польскага, французскага мастацтва. Пераважная большасць работ прысвечана жыццю і побыту беларускага народа, прыгажосці прыроды роднага краю. У выданні прадстаўлены карціны з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, мастацкіх музеяў Літвы, Польшчы, Украіны, фотаздымкі з прыватнага архіва сям’і Ф. Рушчыца. Артыкул аб жыцці і творчасці мастака напісаны У.І. Пракапцовым. Адрасавана ўсім, хто цікавіцца выяўленчым мастацтвам (як спецыялістам, так і шырокаму колу чытачоў), жыццём і творчасцю славутага беларуса Ф. Рушчыца.
Беларуская, англійская, руская мовы.
-
Аўтар
Пракапцоў У. І. -
Фармат выдання
245Х230 -
Колькасць старонак
168 -
Год выдання
2020 -
Пераплёт
Цвёрды пераплёт -
Выдавецтва
Беларусь -
Вага г.
400