Навука звяздарская: астраномія ў Вялікім Княстве Літоўскім у XIV-XVII стст.
Пра кнігу: У прадстаўленай кнізе канцэптуальна вызначаны і распрацаваны феномен фарміравання і развіцця астранамічных ведаў у Вялікім Княстве Літоўскім. На аснове разнастайнага матэрыялу крыніц аўтар прапанаваў мадэль уяўленняў жыхароў ВКЛ пра Сусвет, у якой спалучаліся традыцыйныя і навуковыя веды. Раскрыта роля астранамічных ведаў і ўяўленняў і вызначана іх месца ў сістэме дахрысціянскіх вераванняў насельніцтва ВКЛ, а таксама выяўлены адносіны хрысціянскай царквы да астраноміі, ступень і значнасць уплыву астранамічных ведаў на развіццё хрысціянскай касмалогіі. Асобна разглядаецца значэнне і сэнс апісанняў астранамічных з’яў у помніках беларуска-літоўскага летапісання. Аўтарам паказана спецыфіка працэсу станаўлення навуковай астраноміі ў ВКЛ, які адбываўся пад уплывам Рэнесансу ў рэчышчы агульнаеўрапейскай навуковай і культурнай традыцыі.
Выданне скіравана на папулярызацыю гісторыка-астранамічных ведаў і прызначана для гісторыкаў, даследчыкаў навукі і культуры, а таксама для ўсіх, хто цікавіцца айчыннай гісторыяй.
-
Аўтар
Скварчэўскі Дзмітрый -
Фармат выдання
130х200 -
Колькасць старонак
200 -
Год выдання
2022 -
Пераплёт
Цвёрды пераплёт -
Выдавецтва
БудМедыяПраект -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
360