Піпі Доўгаяпанчоха
Пра кнігу: Гэтая аповесць знакамітай шведскай пісьменніцы Астрыд Ліндгрэн упершыню выйшла ў 1945 годзе, і з таго часу дзеці ўсяго свету, пакаленне за пакаленнем, знаёмяцца з Піпі і захапляюцца ёй. Піпі Доўгаяпанчоха - самая моцная, вясёлая, добрая і багатая дзяўчынка ў свеце. Яна павандравала па морах і акіянах і ўрэшце разам з канём і малпаю Спадаром Нільсанам пасялілася ў Віле Кавардакуле. У суседнім доме жывуць Томі і Аніка, якім стала нашмат весялей, калі з'явілася сяброўка! Бо Піпі гатуе імберцавае печыва проста на падлозе, падымае каня на выцягнутых руках і гуляе ў квача з паліцэйскімі, якія прыходзяць забраць яе ў дзіцячы дом. У 2007 годзе Астрыд Ліндгрэн споўнілася б сто гадоў. Новае стагоддзе бліскучай шведскай казачніцы адкрывае гэтая кніга - першы пераклад на беларускую мову аповесці пра Піпі Доўгуюпанчоху. Выданне ілюстраванае арыгінальнымі малюнкамі дацкай мастачкі Інгрыд Ванг Нюман.
Пераклад са шведскай Дзмітрыя Плакса
-
Аўтар
Ліндгрэн Астрыд -
Фармат выдання
145Х205 -
Колькасць старонак
176 -
Год выдання
2008 -
Пераплёт
Цвёрды пераплёт -
Выдавецтва
Выдавец Зміцер Колас -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
380