Залатая калекцыя беларускай літаратуры. Раман 1920-х - 1930-х гадоў. Том 18

Пра кнігу: Беларускі раман 1920-х - 1930-х гг. дадаў асаблівы каларыт у літаратурны працэс айчыннай паэтыкі, эстэтыкі і філасофіі мастацтва слова. У гэты перыяд выразна акрэслілася нацыянальнае пытанне. Імкненне народаў набыць суверэнітэт, заняць сваё пачэснае месца на палітычнай мапе Еўропы зрабілася мастацкім мэйстрымам беларускай літаратуры пачатку ХХ ст.

У том увайшлі раманы такіх самабытных празаікаў Беларусі 1920-х - 1930-х гг., як Янка Нёманскі ("Драпежнікі"), Платон Галавач ("Праз гады"), Лукаш Калюга ("Пустадомкі") і Сымон Баранавых ("Калі ўзыходзіла сонца"). Іх творчыя біяграфіі яднаюць два важныя моманты ў гісторыі нашай краіны. Усе яны сваім талентам былі пакліканы на вялікую справу літаратурнага і культурнага развіцця і росквіту радзімы, і ўсе яны сталі ахвярамі ціску таталітарнай сістэмы.

  • Фармат выдання
    145Х215
  • Колькасць старонак
    950
  • Год выдання
    2019
  • Пераплёт
    Цвёрды пераплёт
  • Выдавецтва
    Мастацкая літаратура
  • Мова выдання
    Беларуская
  • Вага г.
    1050
/public/images/books/374B28UGfjsJVFS0nNbu.jpg
49.00 Руб

Іншыя кнігі гэтай падборкі

Падпісвайцеся на наш профіль у Instagram!