Тайны Дзед Мароз
Пра кнігу: Што рабіць, калі твая вёска знаходзіцца так далёка, што яе не можа знайсці нават Дзед Мароз? Каб захаваць навагодні настрой, жыхары прыдумалі ўласную традыцыю: дзеці ў вёсцы сталі употайкі прыносіць падарункі тым, хто мае ў іх патрэбу. Каб стаць такім Тайным Дзедам Марозам, трэба быць спагадлівым, шчодрым і вельмі-вельмі добрым! Давайце даведаемся, хто з вёскі атрымаў падарункі ў гэтым годзе...
Маша Чаракова, аўтарка праекта "Гэта Беларусь, дзетка!", прыдумала гэтую цудоўную ілюстраваную казку для дзетак, якія толькі пачалі вывучаць англiйскую мову. Кнiга "Тайны Дpед Мароз" займае ў жыццi Машы адметнае месца, бо яна напiсала яе разам з мужам Джорджам Таннерам, а герояў яны назвалi ў гонар сваіх дзяцей! Цяпер у iх ёсць запаветнае жаданне: каб усе дзеці і дарослыя на свеце натхніліся гэтымі гісторыямі і пачалі ладзіць адзін аднаму сюрпрызы - хай невялiчкiя, але ад сэрца!
Кніга на беларускай і англійскай мовах
-
Аўтар
Маша Чаракова,Джордж Таннер -
Фармат выдання
205Х240 -
Колькасць старонак
32 -
Год выдання
2018 -
Пераплёт
Цвёрды пераплёт -
Выдавецтва
Папуры -
Вага г.
300