Янка Купала. "Я адплаціў народу, чым моц мая магла..."

Пра кнігу: Фотаальбом.
У кожнага народа ёсць паэты - прарокі, якія сілай свайго таленту вызначаюць не толькі шляхі развіцця роднай мовы, літаратуры, культуры, але і акрэсліваюць нацыянальную ідэнтычнасць, даючы духоўныя арыенціры не аднаму пакаленню. Яны прыносяць славу і пашану свайму народу і з цягам часу становяцца яго сімваламі. Найважнейшым для беларусаў стала імя Янкі Купалы.

Яркая зорка паэтычнага таленту Янкі Купалы ўзышла ў час адраджэння беларусаў як еўрапейскай нацыі, у бурную эпоху войн і рэвалюцый, калі Беларусь рабіла першыя крокі да ўласнай дзяржаўнасці. Ролю беларускага песняра ў станаўленні беларускай нацыі, мовы і дзяржаўнасці цяжка пераацаніць.

Унёсак Янкі Купалы ў развіццё роднай літаратуры настолькі важкі і каштоўны, што ўзровень, паказаны ім, дасягальны далёка не для кожнага творцы. Iван Дамінікавіч далучыў беларускую культуру да сусветнай: дзякуючы яго творчасці нас ведаюць у многіх краінах. Яго творы перакладзены на многія мовы. Адзін толькі верш «а хто там ідзе?» сёння гучыць на 100 мовах народаў свету.

Беларусь захоўвае ўдзячную памяць пра свайго песняра і прарока. I дадзенае выданне - яшчэ адзін каменьчык у падмурак ушанавання памяці паэта.

Уладзімір Караткевіч сказаў пра Янку Купалу: «Гэты чалавек усім створаным вярнуў народу годнасць, годнасць за сваё мінулае, сілу жыць у сённяшнім, мужнасць, каб глядзець у будучыню... для нас, беларусаў, ён адзін такі. Ён - Купала. I гэтым усё сказана».

  • Аўтар
    А. Ляшковіч,Н. Саевіч,В. Ціханавецкая
  • Фармат выдання
    205Х270
  • Колькасць старонак
    319
  • Год выдання
    2019
  • Пераплёт
    Цвёрды пераплёт
  • Выдавецтва
    Беларусь
  • Мова выдання
    Беларуская
  • Вага г.
    800
/public/images/books/2tAu0HwbfNaT9iUGDk5m.jpg
85.50 Руб

Іншыя кнігі гэтай падборкі

Падпісвайцеся на наш профіль у Instagram!