Таямніцы Дуніна - Марцінкевіча

Пра кнігу: Маецца аўтограф аўтара!

Кніга "Таямніцы Дуніна - Марцінкевіча" прысвечана 210 - годдзю беларускага класіка і змяшчае новыя і малавядомыя факты з яго біяграфіі, а таксама звесткі пра яго родных і блізкіх ды іх час. Але гэта і кніга пра Беларусь - пра нашу гісторыю, напісаная беларусам для беларусаў.
Кніга ўводзіць у навуковы зварот дзясяткі новых фактаў і дакументаў з жыцця "самага вывучанага беларускага класіка", шмат з іх (з архіваў Беларусі, Польшчы, Літвы і Расіі) апублікаваныя ў "Таямніцах..." упершыню. Аўтар руйнуе многія міфы, створаныя яшчэ пад уплывам савецкай ідэалогіі. Аспрэчвае ці ўдакладняе звесткі, якія ўжо трапілі ў энцыклапедыі і падручнікі. Значна пашырае геаграфію, звязаную з сям'ёй Марцінкевічаў: Вільня, Глуск, Слуцк, Слонім... Чытач "Таямніц..." атрымае адказы на пытанні, якія стагоддзе не мелі адказаў. Ці быў Марцінкевіч "Дуніным"? Ці былі яго продкі датчанамі? Ці можна верыць ягонаму і ўвогуле любому дваранскаму радаводу? Як, калі і за што ён трапляў у Мінскі турэмны замак? Ці падрабляў Дунін - Марцінкевіч каралеўскія граматы? Ці выкрадаў ён сваю няпоўнагадовую нявесту? Кім прыходзіліся Марцінкевічы мітрапаліту ўсіх рымска-каталіцкіх цэркваў у Расіі С. Богушу-Сестранцэвічу? Ці быў Вінцэнт з дзяцінства сіратой? Ці былі Марцінкевічы беднымі? Дзе, калі памерлі і пахаваны яго маці і самая вядомая дачка Каміла? Ці магчымы адкрыцці ў біяграфіі такіх зорак беларускага нацыянальнага Алімпа, як В. Дунін-Марцінкевіч, А. Міцкевіч, Т. Рэйтан, Т.Касцюшка і інш. Што такое цяжар канчатковай вывучанасці?.. Адказы на гэтыя пытанні, а таксама новыя факты і дакументы ствараюць зусім новы, значна больш сучасны, цікавы і аб'ектыўны вобраз В. Дуніна-Марцінкевіча.

  • Аўтар
    Зміцер Дрозд
  • Фармат выдання
    170Х240
  • Колькасць старонак
    572
  • Год выдання
    2018
  • Пераплёт
    Мяккі пераплёт
  • Выдавецтва
    Беларускі дакументацыйны цэнтр
  • Мова выдання
    Беларуская
  • Вага г.
    960
/public/images/books/w1P74vYHGErUiWym3hpb.jpg
45.00 Руб

Іншыя кнігі гэтай падборкі

Падпісвайцеся на наш профіль у Instagram!