Сем вежаў Навагрудка
Пра кнігу: Навагрудак — гэта першая сталіца Вялікага Княства Літоўскага і адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі. Тут захавалася вельмі шмат архітэктурных помнікаў і найважнейшых славутасцей. Сярод іх Навагрудскі замак, які існаваў ужо ў XI стагоддзі. Ён быў рэзідэнцыяй вялікіх князёў ВКЛ. Выдатнымі помнікамі Навагрудка з’яўляюцца некалькі старажытных храмаў з вельмі багатай гісторыяй. Першы з іх — Фарны касцёл. У старым будынку гэтага касцёла адбыўся гістарычны шлюб Ягайлы і Соф’і Гальшанскай. Касцёл Святога Міхаіла Архангела — таксама гістарычная каштоўнасць і славутасць Беларусі. У школе пры кляштары гэтага касцёла з 1807 па 1815 год вучыўся Адам Міцкевіч. У Навагрудку дзейнічае выдатны Дом-музей Адама Міцкевіча. Гістарычна-краязнаўчыя нарысы пазнаёмяць чытача з гэтымі і іншымі славутасцямі горада.
Каляровыя ілюстрацыі.
Для шырокага кола чытачоў.
-
Аўтар
Гайба М. П. -
Фармат выдання
145Х200 -
Колькасць старонак
128 -
Год выдання
2020 -
Пераплёт
Цвёрды пераплёт -
Выдавецтва
Беларусь -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
100