Максім Багдановіч. Выбраныя творы
Пра кнігу: Максіму Багдановічу былі наканаваны і сваё месца, і свой час у літаратуры. Ён прыйшоў, каб дадаць айчыннаму прыгожаму пісьменству еўрапейскага гучання, даказаць, што па-беларуску можна пісаць цудоўныя вершы, выкарыстоўваючы шырока вядомыя ў замежнай паэзіі формы: трыялет, рандо, актава, тэрцына… Каб прадэманстраваць чытачу яркія ўзоры грамадзянскай, філасофскай, пейзажнай, інтымнай лірыкі ды паэтычна пераасэнсаваць беларускую міфалогію. Максім Танк неяк сказаў, што Багдановіч адразу пісаў выбранае. Сказаў, можа, і залішне прыгожа, хоць часам здаецца, за гэтай прыгажосцю хаваецца горкі сум: аўтар «Зоркі Венеры» ведаў, што лёсам яму адпушчана вельмі мала часу на гэтым свеце, таму ён не мае права на доўгае літаратурнае вучнёўства. Як не будзе пасля мець і магчымасці з вышыні гадоў паглядзень на створанае ім, каб нешта перапісаць альбо паправіць.
-
Аўтар
Багдановіч Максім -
Фармат выдання
130х200 -
Колькасць старонак
255 -
Год выдання
2021 -
Пераплёт
Цвёрды пераплёт -
Выдавецтва
Мастацкая літаратура -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
300