Каляндар. 2023. Павел Ганчар
Пра кнігу: Дакументальны фатограф Павел Ганчар нарадзіўся ў Нароўлі, горадзе на беразе Прыпяці. Сёння жыве пад Мінскам. Працуе ў сферы ІТ. Павел шукае прыгажосць праз аб’ектыў з самага дзяцінства, калі бацька падарыў яму першую камеру — паўфарматную «Чайку».
Сёння Павел захапляецца беларускай традыцыйнай культурай і часта стварае свае атмасферныя фотаздымкі акурат падчас традыцыйных святкаванняў і фестываляў. Лічыць, што найлепшыя кадр якая перадаеы — гэта падарункі лёсу, а задача фотамастака — быць вартым такога падарунка, чакаць яго.
Павел не губляе здольнасці глядзець у аб’ектыў свежым, нібы аматарскім, вокам, кожны раз як упершыню. Не паляваць наўмысна на кадр, а прымаць тое, што вакол. Ён лічыць, што менавіта гэта дапамагае яму рабіць добрыя здымкі.
Акрамя дакументальнай фатаграфіі і беларускай традыцыйнай культуры, Павел цікавіцца сучаснай беларускай літаратурай. Мастак мяркуе, што сучасная літаратура, якая перадае пульс часу, у якім ты жывеш, цікавейшая за самую якасную класічную літаратуру — тое самае і з фотаздымкамі.
Павел Ганчар — фотамастак, які вельмі любіць Беларусь, гэта немагчыма не адчуць праз ягоныя фотапрацы.
-
Аўтар
Ганчар Павел -
Фармат выдання
210Х290 -
Год выдання
2022 -
Пераплёт
Мяккі пераплёт -
Выдавецтва
Выдавец Р. М. Цымбераў -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
300