Каложская царква: альбом
Пра кнігу: Свята-Барыса-Глебская (Каложская) царква — адзін з самых старажытных праваслаўных храмаў Беларусі, збудаваных у XII стагоддзі ў горадзе над Нёманам. Па архітэктурных асаблівасцях гэта ўнікальная царква, узведзеная ў самабытным стылі гродзенскай архітэктурнай школы, майстры якой выкарыстоўвалі ў сваім дойлідстве як традыцыі візантыйскай архітэктуры, так і мясцовыя ўсходнеславянскія будаўнічыя прыёмы. У выніку такога своеасаблівага сінтэзу розных традыцый паўстаў храм, аналагаў якому няма ні ў старажытнарускім, ні ў балканскім праваслаўным дойлідстве. Ён і цяпер здзіўляе нас арыгінальнасцю задумы і дасканаласцю мастацкага ўвасаблення.
Каляровыя ілюстрацыі.
Беларуская, руская і ангельская мовы.
-
Аўтар
Ласмінскі А. І. -
Фармат выдання
170Х240 -
Колькасць старонак
144 -
Год выдання
2019 -
Пераплёт
Цвёрды пераплёт -
Выдавецтва
Беларусь -
Вага г.
300
22.50 Руб