Ідыш-беларускі слоўнік
Пра кнігу: У новым "Ідыш-беларускім слоўніку" змешчана лексыка найбольшвядомых ідыш-слоўнікаў (аўтары: А. Гаркаві, Г. Страк, Ю. Марк, У. Вайнрайх, Н. Стучкоў, Р. Лёцш, Э. Фальковіч, Ш. Рохкінд, Г. Шкляр, Ш. Плаўнік, Н. Рубінштэйн, Ш. Бастомскі, І. Гуры, І. Наборскі, і інш), парача таго частка неапублікаваных фразэалагічных матэрыялаў з архіву Ш. Рохкінд і В. Сосенскага, жывая лексыка ідышу. У слоўніку блізу 25000 слоўных артыкулаў, 5000 словаў, больш за 5000 прыказак і прымавак, вялікая колькасць ідыёмаў і цытатаў з літаратурных твораў і жыдоўскіх песень, анэкдотаў, блаславеньні і праклёны, кароткая этымалёгія словаў, а таксама аднакарэнныя словы, сынонімы й антонімы да словаў сэміцкага паходжаньня. Апроч таго, ва ўступных артыкулах і ў дадатку шырока разглядаецца агульны беларуска-жыдоўскі моўны і музычны фальклёр. Слоўнік прызначаны для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі і яе дзьвюма дзяржаўнымі мовамі: беларускай і ідыш.
-
Аўтар
Астравух А. -
Фармат выдання
175Х245 -
Колькасць старонак
928 -
Год выдання
2008 -
Пераплёт
Цвёрды пераплёт -
Выдавецтва
Медысонт -
Вага г.
2000