Беларусь. Зямля пад белымі крыламі (фотаальбом)

Пра кнігу: "Ад Асвейскага берага да берага Прыпяцкага, ад Мсціслаўскіх узвышшаў да пушчанскіх глыбінь Белавежжа нябачнымі павуцінкамі працягнуліся маршруты шматлікіх маіх падарожжаў. Гэта быў досыць імклівы і шчодры час сустрэч і адкрыццяў. Я адкрываў для сябе не толькі краіну ў цэнтры Еўропы, найперш — зямлю маіх продкаў. Бо заўсёды адчуваў кроўную роднасць з ёю. I кожнае далёкае ці блізкае падарожжа падмацоўвалася гэтым духоўным стрыжнем, які дапамагаў спасцігнуць глыбіннасць у пошуках і назіраннях. Але непадробнае натхненне заўсёды выкпікалі сапраўдная прыгажосць Беларусі, яе ландшафты, маляўнічыя куточкі, старажытная архітэктура. Як уявіць зямлю без акварэльных світанкаў над азёрамі і рэкамі, перламутравых летніх туманоў і вясёлак, без крышталёвай шэрані лясоў — яны суправаджалі мяне ў дарогах, казыталі цярпенне, узрушалі, прымушалі спыняцца і «спыняць» імгненні?! Як хацелася часам гучна вымавіць свае пачуцці: «Цудоўная ты, зямля, заўсёды — у змрочных і блакітных нябёсах, у прамяністым святле раніц, у хвалістым іржышчы, у гулкім звоне вясковай царквы, у прыдарожным валуне і самотным дрэве на ўскрайку поля!» (Анатоль Кляшчук, фрагмент).

Беларуская і англійская мовы.

  • Аўтар
    Кляшчук Анатоль
  • Фармат выдання
    220Х290
  • Колькасць старонак
    100
  • Год выдання
    2024
  • Пераплёт
    Цвёрды пераплёт
  • Выдавецтва
    Беларусь
  • Вага г.
    700
/public/images/books/icxPGsr9ISkWMd85yjub.jpg
33.00 Руб

Іншыя кнігі гэтай падборкі

Падпісвайцеся на наш профіль у Instagram!