Вербніца

Пра кнігу: Літаратурная прэмія Міхася Стральцова 2022 года рашэннем журы ў складзе Алены Стральцовай, Уладзіміра Някляева, Барыса Пятровіча, Міхася Скоблы і Аксаны Спрынчан прысуджана Антаніне Хатэнцы за вернасць класічным літаратурным традыцыям, тэматычнае і вобразнае багацце мовы, папулярызацыю паэтычнымі сродкамі народных звычаяў і абрадаў.

У прасторы кнігі «Вербніца» сышліся ў сугучча яркія, эмацыйна вострыя вершы аўтаркі, створаныя яшчэ напрыканцы ХХ стагоддзя, і глыбокія, роздумныя творы нядаўняга часу. Паэзія, проза, эсэістыка на-поўна выяўляюць эстэтыку і духоўныя каштоўнасці пакалення, якому выпала жыць і ствараць на сумежжы эпох. Адметнасць мастацкага стылю, вобразнае, метафарычнае асэнсаванне гэткіх філасофскіх катэгорый, як жыццё і смерць, плыннасць зямнога быцця і вечнасць, святло і цемра, дабро і ліха, ствараюць непаўторны ўзор аўтарскіх здагадак, адкрыццяў, азоранняў у дарозе пазнання сябе ў свеце і свету ў сабе. Лірычна тонка, ледзь кранальна паэтка думкай, словам, інтуіцыяй, гукапісам спалучае стараладнасць, зберажоную ў народнай памяці, і пульсаванне штодзённасці. Мелодыка і рытміка твораў, багацце сэнсавых адценняў і ледзь не метафізічнае светаўспрыманне, адчуванне сваёй зямлі, сваёй культуры, свайго пачатку неўпрыкмет разгортваюць неасяжныя далягляды і нібы растаемніваюць прадаўнія коды нашай прысутнасці тут і цяпер, у сутоку мінуласці і прышласці.

  • Аўтар
    Хатэнка Антаніна
  • Фармат выдання
    130х200
  • Колькасць старонак
    260
  • Год выдання
    2022
  • Пераплёт
    Мяккі пераплёт
  • Выдавецтва
    Кнігазбор
  • Мова выдання
    Беларуская
  • Вага г.
    350
/public/images/books/PcKYICmpus2nV3tigexv.jpg
17.00 Руб
Падпісвайцеся на наш профіль у Instagram!