Караблi, моры і акіяны
Пра кнігу: На Зямлі шмат таямнічага і нязведанага. Разгарнуўшы гэту кнігу, ты патрапіш у цудоўны свет, пазнаёмішся з цікавымі куткамі нашай планеты.
Разам з казачнымі персанажамі ты здзейсніш віртуальныя вандроўкі па морам і акіянам, пажывеш разам з марскімі птушкамі на закінутай у акіяне бязлюднай выспе, спусцішся ў глыбіні паўночных мораў, паплаваеш на вялікім акіянскім Караблі, разам з маленькім парусным Караблікам адправішся ў падарожжа па вялікай рацэ, з чародкай кемлівых птушачак і папяровым Самалёцікам — у палёт да паўднёвага мора, у батыскафе апусцішся на дно акіяна, каб паглядзець на «зорнае неба». А яшчэ ты даведаешся шмат цікавага пра жыццё марскіх птушак і жывёл.
Казачныя героі, якія сустрэнуцца на тваім віртуальным шляху, пакажуць прыклады смеласці, мужнасці, дабрыні, спагадлівасці, узаемадапамогі, павагі, любові і шчырага сяброўства.
-
Аўтар
Дамаронак Таццяна -
Фармат выдання
130х200 -
Колькасць старонак
96 -
Год выдання
2021 -
Пераплёт
Цвёрды пераплёт -
Выдавецтва
Беларусь -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
200