Піпі Доўгая Панчоха падымаецца на борт
Пра кнігу: Пíпі Доўгая Панчоха — самая моцная, самая добрая, самая вясёлая і самая багатая дзяўчынка на свеце. Яна жыве зусім адна на віле “Напракудзіле”. У яе ёсць конь і малпачка — Спадар Нільсан. А яшчэ — чамадан, набіты залатымі манетамі.
Томі і Аніка вельмі любяць бавіць час са сваёй сяброўкай, і вельмі рады, што яна нарэшце пачала хадзіць у школу (праўда, зусім крыху). Піпі ладзіць пікнікі і караблекрушэнні, купляе васямнаццаць кілаграм цукерак, уціхамірвае ўдава і нарэшце сустракаецца са сваім татам, які і праўда аказаўся ціхаакіянскім каралём.
Гісторыя пра Піпі Доўгую Панчоху ўпершыню выйшла ў 1945 годзе, і з таго часу яе палюбілі некалькі пакаленняў дзяцей з розных краін.
У 2020-м адзначалася 75-годдзе самай знакамітай дзяўчынкі на свеце. Да юбілею мы падрыхтавалі новыя пераклады дзвюх гісторый пра Піпі з класічнымі ілюстрацыямі Інгрыд Ванг Нюман.
-
Аўтар
Лiндгрэн Астрыд -
Фармат выдання
170Х220 -
Колькасць старонак
160 -
Год выдання
2020 -
Пераплёт
Цвёрды пераплёт -
Выдавецтва
Папуры -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
500