Традыцыйныя строі Беларусі: беларускае адзенне канца ХІХ - пачатку ХХ стагоддзяў па рэгіёнах
Пра кнігу: У альбоме прадстаўленыя варыяцыі аўтэнтычных беларускіх строяў, што ўкладаюць унікальную калекцыю, сабраную ў Амерыцы кіраўніцай беларускага фальклорнага гурта VOLYA, спявачкай і рэжысёркай Воляй Дземкай. Гурт быў створаны ў Сіэтле (ЗША) і з 2009г. перадае прыгажосць і багацце беларускага фальклору жыхарам Ціхаакіянскага ўзбярэжжа.
У Беларусі вылучаюць шэсць гісторыка-этнагарафічных рэгіёнаў, і кожны з іх мае свае ўнікальныя характарыстыкі і дызайн традыцыйнага адзення. У калекцыі гурта VOLYA прадстаўленыя 15 з прыкладна 30 вырыяцый беларускіх строяў: 32 поўныя камплекты жаночага і 3 камплекты мужчынскага адзення. Цяпер кожны можа ацаніць фантазію і майстэрства ткачых, унікальную вышыўку, выкшталцоныя дэталі 234 прадметаў адзення і аксесуараў, вырабленых у перыяд з 1880-х да 1940-х гадоў.
-
Аўтар
Дземка Воля -
Фармат выдання
210Х300 -
Колькасць старонак
142 -
Год выдання
2022 -
Пераплёт
Мяккі пераплёт -
Выдавецтва
Выдавец Р. М. Цымбераў -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
500