Адвечным шляхам: эсэ, вершы
Пра кнігу: Псеўданім Ігнат Абдзіраловіч.
Серыю Gradus, што мае на мэце прадставіць новы канон літаратуры на беларускай мове, пачынае публікацыя філасофскага даробку Ігната Канчэўскага (1896–1923), прымеркаваная да 100-годдзя першага выдання эсэ «Адвечным шляхам». Таксама пад адной вокладкай сабраныя 11 вершаў Канчэўскага, вядомыя да гэтага часу. Тэксты друкуюцца паводле першых выданняў і рукапісаў з захаваннем аўтарскага правапісу.
У эсэ “Адвечным шляхам” Ігнат Канчэўскі сфармуляваў тры тэзы нацыянальнай ідэі беларусаў, якія актуалізаваліся ў наш час. Гэта быццё паміж, няспынная творчасць і кааперацыя.
Адрасуецца шырокай чытацкай аўдыторыі.
ЗЬМЕСТ:
Эсэ:
Адвечным шляхам.
Ліст:
У рэдакцыю газэты «Наша думка».
Вершы:
Зь Віленскага архіву:
***Не хавайце мяне ў цмантары
***Чэрвень красаваў маёвымi кветкамi
Так глыбока
***Па сьвятой зямлi – Яго сьвятыя ногi…
Сакавік
У святочны дзень
***Шэрыя вокны сьвецяцца матавым
сьветам
Зь Віленскага друку:
Gloria – Слава ў вышніх (З З. Войнароўскай)
На матывы Р. Тагора
Верасьнёвае пано
Мы разам…
Крыніцы
-
Аўтар
Ігнат Канчэўскі -
Фармат выдання
145Х215 -
Колькасць старонак
88 -
Год выдання
2021 -
Пераплёт
Цвёрды пераплёт -
Выдавецтва
Выдавец Зміцер Колас -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
250