Як мядзведзікі тату згубілі
Пра кнігу: Малыя мядзведзікі, калі ранняй вясной ачуліся пад цёплым бокам у матулі, адразу затурбаваліся: а куды прапаў наш тата? Нідзе яго не відаць - ні ў цеснай бярлозе, ні паблізу ў заснежаным ляску. "Тата яшчэ спіць, - супакоіла мама. - Вось як прачнецца, дык і вернецца да нас". І гэта - праўда. Старыя мядзведзі не зімуюць разам з сям'ёй, заўсёды спяць у асобнай бярлозе, часцей сама мядзведзіца не ведае, дзе, пад якім вываратнем сёлетняй зімой прытуліў галаву гаспадар. Такія ж дасціпныя і свежыя іншыя казкі Віктара Гардзея ў ягонай кнізе для дзяцей "Як мядзведзікі тату згубілі". Творы, звязаныя з жыццём насельнікаў беларускіх лясоў і рэк, напісаныя з гумарам, заглыблены ў народны фальклор, таму маюць акрэслены міфалагічны і чарадзейны змест, нясуць у сабе вялікі пазнавальны і выхаваўчы акцэнт.
Ілюстрацыі.
-
Аўтар
Гардзей Віктар -
Фармат выдання
205Х260 -
Колькасць старонак
31 -
Год выдання
2024 -
Пераплёт
Мяккі пераплёт -
Выдавецтва
Мастацкая літаратура -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
150