Прыгоды Пінокіа

Пра кнігу: «Прыгоды Пінокіа» — адна з самых вядомых у свеце гісторый для дзяцей, якую пераклалі на дзясяткі моў і чытаюць на розных кантынентах. Аўтар твора — журналіст Карла Ларэнціні, больш вядомы нам пад псеўданімам «Карла Калодзі». Аповед пачынаецца словамі: «Жыў-быў…» — толькі далей гаворка ідзе не пра караля ці прынца, як бывае ў казках, а пра незвычайны кавалак дрэва, з якога майстар Джэпета выразаў марыянетку — драўляную ляльку, і даў ёй імя Пінокіа. Пінокіа, які мог рухацца і размаўляць, ужо з самага пачатку нарабіў клопату ўсім, хто быў вакол яго. Гарэзлівы, непаслухмяны і ўпарты, ён трапляе ў розныя непрыемныя сітуацыі, якія звычайна заканчваюцца кепска для яго. Драўляны хлопчык праходзіць доўгі і складаны шлях сталення і ўрэшце робіцца добрым, разумным і міласердным.

Пераклад з італьянскай мовы Яўгена Салейчука.

Мастак Андрэй Пазняк.

  • Аўтар
    Калодзі Карла
  • Фармат выдання
    225Х225
  • Колькасць старонак
    260
  • Год выдання
    2019
  • Пераплёт
    Цвёрды пераплёт
  • Выдавецтва
    Галіяфы
  • Мова выдання
    Беларуская
  • Вага г.
    850
/public/images/books/mQ70sUeoJj2XdxRWnDFB.jpg
35.00 Руб
Няма ў наяўнасці
Гэтую кнігу больш нельга купіць або замовіць

Іншыя кнігі гэтай падборкі

Падпісвайцеся на наш профіль у Instagram!