Лета Гармана

Пра кнігу: Гарман упершыню збіраецца ў школу, гэта яго апошнія летнія дзянёчкі свабоды і цудоўнай безадказнасці. Ён збянтэжаны і разгублены. А тут яшчэ і пажылыя цётачкі, якія прыязджаюць з «чужога часу» і прывозяць кожнае лета з сабою «раматус, артрыт і міндальны пірог». Гарман разглядае цётчыны зубныя пратэзы і распытвае цётачак пра смерць, час і страхі, якія хаваюцца ўнутры кожнага з нас.
Знакаміты нарвежскі пісьменнік і ілюстратар Стыян Холе стварыў дзіўны свет, у якім яркія візуальныя вобразы і сур’ёзны і разам з тым просты тэкст пераплятаюцца ў адзінае дзівоснае цэлае.


Гэтая кніга здабыла мноства прызоў і прэмій на розных кніжных выставах для дзяцей, уключаючы самую прэстыжную - Балонскую 2007 года. Твор перакладзены на 18 моў свету.

Пераклад з нарвежскай Юля Цімафеева.

  • Аўтар
    Стыян Холе
  • Фармат выдання
    210Х290
  • Колькасць старонак
    44
  • Год выдання
    2018
  • Пераплёт
    Цвёрды пераплёт
  • Выдавецтва
    Выдавец ІП А. М. Янушкевіч
  • Мова выдання
    Беларуская
  • Вага г.
    380
/public/images/books/EIBS5YX3asJGMVWnmTz9.jpg
22.50 Руб
Няма ў наяўнасці
Гэтую кнігу больш нельга купіць або замовіць

Іншыя кнігі гэтай падборкі

Падпісвайцеся на наш профіль у Instagram!