Кароль Мацюсь на бязлюдным востраве
Пра кнігу: Апошні асобнік
Маленькі кароль Мацюсь пазбаўлены кароны, але працягвае лічыць сябе каралём. Асуджаны на пакаранне - высылку на бязлюдны востраў - ён працягвае дзейнічацць. Збягае з цягніку, з'яўляецца на агульнай нарадзе каралёў, дабраахвотна вяртаецца на бязлюдны востраў, шукае сваё месца ў свеце і ўвесь час працягвае думаць, ці мае права маленькі хлопчык быць каралём і вырашаць лёсы многіх людзей...
Януш Корчак (1878 - 1942), вядомы педагог, пісьменнік, доктар. Насамрэч яго звалі Генрык Гольдшміт. Свой псеўданім ён узяў з твораў іншага польскага пісьменніка Юзэфа Крашэўскага. Усё сваё жыццё ён працаваў з дзецьмі-сіротамі і пісаў кніжкі для дзяцей і пра дзяцей. Толькі той, хто любіць дзяцей, лічыў Корчак, можа ад іх нешта патрабаваць, той, хто не любіць, і па галаве гладзіць не павінен. Ён не ідэалізаваў дзяцей, але кожны быў для яго каралём.
Пераклад з польскай Уладзіміра Васілевіча.
Апошнія 2 асобнікі.
-
Аўтар
Януш Корчак -
Фармат выдання
145Х210 -
Колькасць старонак
239 -
Год выдання
2012 -
Пераплёт
Цвёрды пераплёт -
Выдавецтва
Логвінаў -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
500