Жабка і чужынец
Пра кнігу: Аднойчы ў лес прыйшоў жыць чужынец — Пацучок. Качаня папярэдзіла, што пацукі — злодзеі. Яны лянівыя, брыдкія й брудныя. Гэта ведае кожны! Парсючок сказаў, што пацукам у лесе ня месца.
Аднак Жабка вырашыла сама пайсьці й паглядзець...
"Дарагія дзеці зь Сярэдняй і Ўсходняй Эўропы! Мой урад з дапамогаю праграмы "Матра" (Matra-programma) падтрымлівае перамены да лепшага ў краінах, дзе вы жывяцё. Пры гэтым мы імкнемся ўмацоўваць дэмакратыю, сяброўскія ўзаемадачыненьні й супрацоўніцтва паміж вашай і маёй краінамі. Праграма "Матра" існуе ўжо дзесяць гадоў. Дзесяць гадоў — гэта вялікі тэрмін, і таму мы вырашылі зрабіць вам падарунак на дзень нашага нараджэньня. Мы прапануем вам кніжку, у якой якраз і гаворыцца пра тыя перамены, што падтрымлівае "Матра". У гэтай казцы распавядаецца пра тое, што аднойчы ў лесе, дзе жылі зьвяркі, пасяліўся чужынец. Зьвяркам гэта не спадабалася, і яны пачалі дрэнна казаць пра яго. Але сваімі добрымі справамі чужынец зьмяніў стаўленьне да сябе. Добра тое, што добра сканчаецца! Зразумела, гэта проста казка, але з дапамогай казак мы часам лепш разумеем, што адбываецца ў вашым жыцьці. І гэтая казка вучыць нас быць больш прыязнымі да чужынцаў. Я жадаю вам ад імя "Матры" прыемнага чытаньня".
(Атзо Нікалаі (Atza Nikolai), міністар па эўрапейскіх справах, Нідэрлянды).
-
Аўтар
Фэльтаўйс Макс -
Фармат выдання
210Х235 -
Колькасць старонак
26 -
Год выдання
2005 -
Пераплёт
Цвёрды пераплёт -
Выдавецтва
Каўчэг -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
280