Ідэальны момант

Пра кнігу: У Вавёркі зусім няма часу. З самай раніцы яна атрымала важны ліст і мусіць як мага хутчэй рушыць у дарогу. Аднак дайсці туды, куды трэба, аказваецца не так проста. У лесе яна сустракае шмат сяброў, якія просяць дапамогі: Аленя, Чарапаху, Мядзведзя, Вожыка… Што ж рабіць? Хоць Вавёрка вельмі спяшаецца, яна нікога не кідае ў бядзе.

Да месца прызначэння яна дабіраецца толькі вечарам і згадвае, што забылася пра самае важнае — падарунак! На шчасце, сябры паклапаціліся пра Вавёрку і цэлы дзень патаемна клалі ёй у заплечнік розныя падаруначкі. Але ж да каго так спяшалася гераіня? Гэта ўжо прачытайце самі!

Новая кніга вядомай іспанскай пісьменніцы і псіхолага Сюзаны Ізерн і выдатнага мастака Марка Сама як звычайна поўная сюрпрызаў і любові. Прыгожая, мудрая і кранальная гісторыя пра сяброўства, бескарыснасць і ўдзячнасць.

Пераклад з іспанскай Дар'і Вашкевіч.

  • Аўтар
    Ізэрн Сюзана,Сама Марка
  • Фармат выдання
    220х220
  • Колькасць старонак
    36
  • Год выдання
    2023
  • Пераплёт
    Цвёрды пераплёт
  • Выдавецтва
    Папуры
  • Мова выдання
    Беларуская
  • Вага г.
    330
/public/images/books/wf0SogiOBPebXvxu3jn2.jpg
33.50 Руб

Іншыя кнігі гэтай падборкі

Падпісвайцеся на наш профіль у Instagram!