Хронікі Нарніі. Конь і яго хлопчык
Пра кнігу: «Хронікі Нарніі» ― залатая класіка сусветнай літаратуры, гісторыя, любімая мільёнамі дзяцей і дарослых па ўсім свеце. К. С. Льюіс разам з Дж. Р. Р. Толкінам (трылогія «Уладар пярсцёнкаў») лічацца заснавальнікамі і найлепшымі прадстаўнікамі жанру фэнтэзі. Кніга «Конь і яго хлопчык» — гэта гісторыя пра прыгоды, што здарыліся ў Нарніі, Калармэне ды на землях паміж імі ў Залаты Век, калі валадарыў кароль Пітэр. Бедны хлопчык Шаста, шляхцянка Аравіс і двое Гаваркіх коней уцякаюць у Нарнію ад розных няшчасцяў, якія напаткалі кожнага з іх. Аднак высвятляецца, што менавіта ад гэтай чацвёркі залежыць лёс не толькі Нарніі, але і ўсяго Архэнлэнда.
«Конь і яго хлопчык» ― гэта трэцяя кніга па ўнутранай нарнійскай храналогіі і чацвёртая кніга з нарнійскага цыклу, якая з’явілася па-беларуску. Раней у серыі «Добрая кніга» выйшлі «Хронікі Нарніі: пляменнік чараўніка», «Хронікі Нарніі: Леў, Вядзьмарка і гардэроб» і «Хронікі Нарніі: прынц Каспіян».
Кніга выдадзена ў цвёрдай вокладцы. Вокладку зрабіў Раман Сустаў, унутраныя чорна-белыя ілюстрацыі – Лада Цішкова. Пераклад з англійскай Яны Владыка. У кнізе 223 старонкі. Узроставая катэгорыя 12+.
-
Аўтар
К. С. Льюіс -
Фармат выдання
130х200 -
Колькасць старонак
224 -
Год выдання
2023 -
Пераплёт
Цвёрды пераплёт -
Выдавецтва
Капітал-Прынт -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
460