Дуду. 2020. N7 (8). Часопіс для дашкольнікаў. Марожанае!!!

Пра кнігу: Часопіс "Дуду" разлічаны на дзяцей да сямі гадоў, але чытаць яго могуць дзеці ад 1 да 101 года.
Казкі, вершы і нават музыка ды песні (іх можна прайграць па QR - кодах), інтэрактыўныя гульні, коміксы, конкурсы, дзівосы, сюрпрызы - усё гэта будзе ў кожным нумары часопіса. А таксама заданні на развіццё логікі, увагі і памяці, дробнай маторыкі, для папаўнення слоўнікавага запасу і падрыхтоўкі да школы. Яшчэ мы дапамагаем дзецям вучыцца чытаць, пісаць і лічыць.
Тэма гэтага нумара - марожанае. Тэмай папярэдніх былі каты, метро, булачкі, правы звяроў, зоркі, вірусы і вада. У наступных нумарах раскажам і пра гаджэты, і пра цукеркі, небяспечных драпежнікаў і птушак...
Нашы героі - хлопчык Зор, дзяўчынка Лёля і падушка Дуду - надзейныя сябры дзяцей.

  • Фармат выдання
    205Х205
  • Колькасць старонак
    16
  • Год выдання
    2020
  • Пераплёт
    Мяккі пераплёт
  • Выдавецтва
    Суродзічы
  • Мова выдання
    Беларуская
  • Вага г.
    120
/public/images/books/0VuQFnSUIbM2Dg87kOTi.jpg
3.00 Руб
Няма ў наяўнасці
Гэтую кнігу больш нельга купіць або замовіць

Іншыя кнігі гэтай падборкі

Падпісвайцеся на наш профіль у Instagram!