Дуду. 2020. N6 (7). Часопіс для дашкольнікаў. Усё пра ваду
Пра кнігу: Часопіс «Дуду» разлічаны на дзяцей да 7 гадоў, але чытаць яго могуць дзеці ад 1 да 101 года.
Казкі, вершы і нават музыка ды песні (іх можна прайграць па QR-кодах), інтэрактыўныя гульні, коміксы, конкурсы, дзівосы, сюрпрызы — усё гэта можна знайсці ў нумарах часопіса. А таксама заданні на развіццё логікі, увагі і памяці, дробнай маторыкі, для папаўнення слоўнікавага запасу і падрыхтоўкі да школы. Яшчэ мы дапамагаем дзецям вучыцца чытаць, пісаць і лічыцью
Новы нумар дзіцячага часопіса "Дуду" мае тэму "Усё пра ваду". Чытачы знойдуць у часопісе комікс Віктара Малышчыца, які расказвае пра кругазварот вады ў прыродзе і пра тое, як ствараецца вясёлка, верш Андрэя Хадановіча пра летнія забавы з вадой, казку Андрэя Скурко пра сучаснае жыццё марскіх жыхароў, шматлікія заданні для развіцця, а таксама настольную гульню.
-
Фармат выдання
205Х205 -
Колькасць старонак
16 -
Год выдання
2020 -
Пераплёт
Мяккі пераплёт -
Выдавецтва
Суродзічы -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
120