Дуду 1(2). 2020. Часопіс для дашкольнікаў. Людзі і метролі

Пра кнігу: Часопіс «Дуду» ад стваральнікаў «Нашай нівы» і Нашай гісторыі» для дзяцей дашкольнага ўзросту, але чытаць яго могуць дзеці ад 1 да 101 года. У часопісе 16 старонак.
Казкі, вершы і нават музыка ды песні (іх можна прайграць па QR-кодах), інтэрактыўныя гульні, коміксы, конкурсы, дзівосы, сюрпрызы — усё гэта будзе ў кожным нумары часопіса. А таксама заданні на развіццё логікі, увагі і памяці, дробнай маторыкі, для папаўнення слоўнікавага запасу і падрыхтоўкі для школы. Яшчэ часопіс будзе дапамагаць дзецям вучыцца чытаць, пісаць і лічыць.
Тэма гэтага нумара - усё пра метро. Тэмай папярэдняга былі каты. У наступных нумарах раскажам і пра іншы транспарт, пра булачкі і цукеркі, зоркі, небяспечных драпежнікаў і птушак...
Нашы героі - хлопчык Зор, дзяўчынка Лёля і падушка Дуду - надзейныя сябры дзяцей.

  • Фармат выдання
    205Х205
  • Колькасць старонак
    16
  • Год выдання
    2020
  • Пераплёт
    Мяккі пераплёт
  • Выдавецтва
    Суродзічы
  • Мова выдання
    Беларуская
  • Вага г.
    60
/public/images/books/6iHsq7OkE8Slez4XT5DZ.jpg
3.00 Руб
Няма ў наяўнасці
Гэтую кнігу больш нельга купіць або замовіць

Іншыя кнігі гэтай падборкі

Падпісвайцеся на наш профіль у Instagram!