Чытанка для ласуноў

Пра кнігу: Хто з вас, хлопчыкі і дзяўчынкі, лічыць сябе ласуном? Хто любіць пакаштаваць цукерак? Каго, нібы магнітам, цягнуць да стала пірагі і ва­рэнне? Хто адразу аблізваецца, як толькі пачуе пра торт ці шакаладнае марожанае? Хто не супраць паласавацца духмянымі суніцамі, салодкімі грушамі, сакавітымі яблыкамі? Тады – гэтая кніга для вас, ласуны. Частуй­цеся, калі ласка! Разам з героямі вершаў, апавяданняў і казак вы яшчэ раз “пакашту­еце” самых смачных ласункаў. Уважліва сачыце за паводзінамі герояў, разважайце, як бы вы паступілі на месцы кожнага з іх.

А яшчэ ёсць на свеце незвычайныя ласуны, якія не мо­гуць жыць без чытання цікавых кніг. Спадзяемся, і вы – сярод іх? Тады ўладкоўвайцеся зручней – вас чакае “смачная” кніга пра прысмакі на любы густ.

Для малодшага школьнага ўзросту.

  • Аўтар
    Буторына Ірына
  • Фармат выдання
    205Х270
  • Колькасць старонак
    168
  • Год выдання
    2016
  • Пераплёт
    Цвёрды пераплёт
  • Выдавецтва
    Выдавецкі дом Звязда
  • Мова выдання
    Беларуская
  • Вага г.
    706
/public/images/books/52Sofw6YXr3pLUyWE8em.jpg
27.50 Руб

Іншыя кнігі гэтай падборкі

Падпісвайцеся на наш профіль у Instagram!