Бася і яе чароўны свет
Пра кнігу: Вы, пэўна, памятаеце казку Надзі Букі пра дзяўчынку Басю і яе незвычайнага сябра Пігласа - ці то птушачку, ці то вочка з крыльцамі, што дорыць натхненне і аберагае чалавека ад дрэнных учынкаў?
У новай кнізе мастачкі і пісьменніцы вас чакаюць новыя героі - гласпіі, якія сілкуюцца негатыўнымі эмоцыямі і пачуццямі, бубласы, што могуць вылечыць ад любой хваробы, Пува, якая харчуецца гузікамі і абараняе чалавека ад начных жахаў... Не хвалюйцеся, спецыяльны тлумачальны слоўнік на апошняй старонцы не дасць вам заблытацца ў персанажах. Як і ў першай кнізе, Бася вучыцца дабрыні і спачуванню блізкаму. А мы з вамі вучімся верыць у цуды і ствараць свае ўласныя чароўныя сусветы!
-
Аўтар
Бука Надзя -
Фармат выдання
170Х240 -
Колькасць старонак
40 -
Год выдання
2019 -
Пераплёт
Мяккі пераплёт -
Выдавецтва
Выдавецкі дом Звязда -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
110
8.00 Руб