Акадэмія доктара Клякса

Пра кнігу: Акадэмія доктара Клякса – гэта школа для хлопчыкаў, але толькі для тых, чые імёны пачынаюцца на літару "А". Замест звычайных прадметаў там вывучаюць літарапрадзенне, лячэнне хворых рэчаў і шмат чаго яшчэ, бо кожны дзень доктар Клякс выдумляе новыя тэмы. Выкладаць знакамітаму чараўніку дапамагае шпак Мацей (а можа, гэта зусім і не шпак?). А вучняў чакае шмат прыгод і дзіўных здарэнняў.

Казачная аповесць польскага пісьменніка Яна Бжэхвы ўпершыню была надрукаваная ў 1946 годзе і з таго часу стала адным з найбольш папулярных дзіцячых твораў, перакладзена на многія мовы і, магчыма, натхняла Джаан Роўлінг пры напісанні кніг пра Гары Потэра. Па матывах кнігі неўзабаве выйдзе фільм для Netflix.

Аповесць напісаная ў форме дзённіка аднаго з вучняў акадэміі – Адама Нязгодкі. А дзякуючы неверагодным ілюстрацыям Лізаветы Лянкевіч складаецца ўражанне, што чытач трымае ў руках акурат гэты самы дзённік, упрыгожаны самім вучнем і не пазбаўлены кляксаў.

Ілюстрацыі Лізаветы Лянкевіч.

Пераклад з польскай Алены Пятровіч.

  • Аўтар
    Бжэхва Ян
  • Фармат выдання
    205Х270
  • Колькасць старонак
    280
  • Год выдання
    2023
  • Пераплёт
    Цвёрды пераплёт
  • Выдавецтва
    Папуры
  • Мова выдання
    Беларуская
  • Вага г.
    910
/public/images/books/2yJ7hKZmSqNYn4GDpFoH.jpg
40.50 Руб

Іншыя кнігі гэтай падборкі

Падпісвайцеся на наш профіль у Instagram!