Зубрыны неруш і сусветная спадчына

Пра кнігу: Белавежская пушча, якая раскінулася на польска-беларускім памежжы, з XVIII стагоддзя лічыцца апошнім прытулкам зуброў. У 20-х гадах ХХ стагоддзя ледзь не дайшло да вымірання “валадароў нерушу”, аднак дзякуючы мэтанакіраванай рэінтрадукцыі, якая ажыццяўлялася ў сярэдзіне ХХ стагоддзя, папуляцыя зуброў ізноў пачала павя­лічвацца. Апошні ў Еўропе нізінны неруш набыў міжнароднае значэнне спачатку як зона палявання польскіх каралёў і рускіх цароў, пазней як польска-беларускі нацыянальны парк і нарэшце як аб’ект сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. У кнізе прадстаўлены нарыс гісторыі Белавежскага нацыянальнага парку пачынаючы з ранняга Новага часу да нашых дзён.

Асноўныя тэмы гэтай кнігі — стаўленне да прыроды як да вытворчага рэсурсу і як да запаведнай зоны, а таксама паўсядзённае жыццё жыхароў пушчанскага рэгіёна пры розных палітычных уладах і дзяржаўных сістэмах ХХ стагоддзя.

/public/images/books/8MjdSN7qGJwKCzeIpuVg.jpg
50.00 Руб
Няма ў наяўнасці
Гэтую кнігу больш нельга купіць або замовіць
Падпісвайцеся на наш профіль у Instagram!