Змарагды кроз
Пра кнігу: Выбраныя вершы.
Сяргей Астрэйка (1912–1937) — таленавіты беларускі паэт міжваеннага пакалення. Багатая, маляўнічая метафарыстыка разам з сапраўднай моўнай «паліфаніяй» вызначаюць адметны стыль аўтара, чые паэмы «Змарагды кроз» і «Бенгалія» атрымалі высокія ацэнкі сучаснікаў. Першая з іх уяўляе з сябе рамантычна-філасофскі роздум С. Астрэйкі над шляхамі развіцця роднага краю, другая прысвечана вызваленчаму руху бенгальскага народа ў часы каланіяльнай залежнасці.
Пры жыцці паэт, які стаў ахвярай сталінскіх рэпрэсій, так і не паспеў выдаць ніводнай кнігі; няшмат у яго было і публікацый у друку. Сёння ўпершыню пад адной вокладкай сабраныя амаль усе вядомыя на гэты момант творы Сяргея Астрэйкі — вершы, паэмы, а таксама газетныя нататкі і часопісныя артыкулы.
Укладанне і каментары В. Жыбуля
-
Аўтар
Сяргей Астрэйка -
Фармат выдання
120Х165 -
Колькасць старонак
216 -
Год выдання
2021 -
Пераплёт
Мяккі пераплёт -
Выдавецтва
Галіяфы -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
200
