Замак на ўзгорку
Пра кнігу: Замак на ўзгорку стаіць спрадвеку, і многія спрабавалі даведацца пра яго таямніцы. Калісьці людзі верылі, што там жыве адроддзе Чарнабога — грозны Нічыпар. Паводле старажытнай дамовы, штогод адзін з жыхароў паселішча абіраецца ахвярай для крыважэрнага монстра. Аднойчы юнак Данка быў абраны. І вось ён, яшчэ амаль дзіця, павінен пакінуць дом бацькоў, каб сустрэцца з жахлівай пачварай. Ці здолее ён перамагчы Нічыпара і вярнуцца дамоў альбо загіне?
Але замак аб’ядноўвае дзве лініі часу. Праз стагоддзі яго знаходзіць малады археолаг Настасся. Дзяўчына нават і ўявіць сабе не магла, як крута зменіцца яе жыццё пасля таго, як яна пераступіць парог замка. Вострасюжэтны раман-хорар трымае чытача ў напружанні ад першай да апошняй старонкі.
Аляксандр Хацкевіч нарадзіўся ў 1994 годзе ў Віцебску. Скончыў факультэт міжнародных адносін БДУ. У 2016 годзе пераехаў у ЗША. Жыве ў пастаянных раз’ездах паміж Нью-Йоркам, Філадельфіяй і Вайлдвудам. Грае ў музычным гурце «5051». Аўтар трох п’ес, пастаянна друкуецца ў альманаху «Беларус» (ЗША)
-
Аўтар
Хацкевіч Аляксандр -
Фармат выдання
145Х210 -
Колькасць старонак
300 -
Год выдання
2021 -
Пераплёт
Цвёрды пераплёт -
Выдавецтва
Галіяфы -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
300
