За сіняй гарой

Пра кнігу: Сямейная сага чатырох пакаленняў ізраільцаў. Гісторыя пачынаецца ў 1920-х, у забалочанай Ізрээльскай даліне, куды прыбываюць габрэі-рэпатрыянты Магілёўшчыны, Міншчыны, Чарнігаўчыны, Кіеўшчыны, а таксама іншых куткоў Усходняй і Цэнтральнай Еўропы. Аповед у духу магічнага рэалізму — гэта перапляценне чалавечых і звярыных лёсаў, гісторый змагання з дзікай прыродай і ўласнай натурай. Нежартоўныя жарсці герояў разгортваюцца на фоне змагання Ізраіля за дзяржаўнасць.

У цэнтры рамана — канфлікт паміж жыхарамі паселішча і ўнукам першапраходца Якава Міркіна Барухам, што арганізаваў на грамадскай зямлі камерцыйныя могілкі, пахаванне на якіх зрабілася модай для габрэяў свету. Да чаго прывядзе супрацьстаянне паміж Камітэтам і наглядчыкам Дома Вечнасці для Першапраходцаў, дзе пахаваныя “274 дзяды і бабкі, адзін мул і адна мандаліна”, дазнаюцца чытачы, якія пройдуць пакручастымі сцежкамі сюжэта да канца.

Пераклад Паўла Касцюкевіча.

  • Аўтар
    Шалеў Мэір
  • Фармат выдання
    130х200
  • Колькасць старонак
    478
  • Год выдання
    2023
  • Пераплёт
    Мяккі пераплёт
  • Выдавецтва
    Логвінаў
  • Мова выдання
    Беларуская
  • Вага г.
    540
/public/images/books/5h1Ug0vzQFfrEKi8HmlS.jpg
31.00 Руб
Няма ў наяўнасці
Гэтую кнігу больш нельга купіць або замовіць
Падпісвайцеся на наш профіль у Instagram!