Яснавокія мальвы. Новая бібліятэка беларускай паэзіі

Пра кнігу: Зорка Еўдакіі Лось (1929 - 1977) зіхацела на небасхіле беларускай паэзіітў 50-я гады мінулага стагоддзя. І хоць пражыла паэтэса ўсяго 48 гадоў, яе творчасць стала яркай і самаытнай з'явай у айчынным прыгожым пісьменстве. Яна пісала прозу, займалася перакладамі, многія свае творы адрасавала юным чытачам, і ўсё ж самыя яркія, пранікнёныя і незабыўныя радкі можна знайсці ў яе грамадзянскай і інтымнай лірыцы.
Кнігу "Яснавокія мальвы" склалі выбраныя вершы і паэма "З белых пялёсткаў" з літаратурнай спадчыны Еўдакіі Лось.

Дзяўчаты мінулай вайны:

Якімі толькі мянушкамі
Не клікалі гэтых салдат
З няпудранымі вяснушкамі,
У шынялях да пят!..
Крочылі полем спаленым,
Шляхамі страшнай вайны,
I плакалі на развалінах,
I мерзлі ў акопах яны...
У лужах сцюдзёных мыліся,
Прычэсваліся пад дажджом,
Па косах сваіх журыліся
Пад гулкі гарматны гром...
Паходамі, зброяй занятыя,
Справай ваеннай пары,
Былі яны проста дзяўчатамі,
Што там ні гавары.
Пужаліся свісту міны,
Чужых незычлівых вачэй,
А гінулі — як мужчыны,
Абняўшы зямлю ямчэй.
1962

Штрых:

Я луг шкадавала
за тое, што косяць касою...
Шкадавала канька сляпога,
пеўніка, што адмарозіў грэбень зімою,
галінку зламаную глогу.
Растаптанага мятліка
і кароўку -
божую і з рагамі,
калі яна з галоднай зімоўкі
зусім слабла нагамі.
Яе за рогі,
за хвост цягнулі,-
госпадзі, хоць бы дайшла да папару!..
Слёзы вялікіх вачэй рагулі
цякуць па маім твары...
Так і жыву, хоць ясна, хоць курыцца,
хварэю з кожнай жывое страты.
Памру з голаду -
а не зарэжу курыцы,
і ніхто ў гэтым не вінаваты.
Можа, лугі вінаваціць,
можа,
мятлікаў, божых каровак, галінку?
Сэрца наколваецца
бязбожна
на кожную высахлую травінку...

1974

  • Аўтар
    Лось Еўдакія
  • Фармат выдання
    130Х205
  • Колькасць старонак
    126
  • Год выдання
    2024
  • Пераплёт
    Цвёрды пераплёт
  • Выдавецтва
    Мастацкая літаратура
  • Мова выдання
    Беларуская
  • Вага г.
    205
/public/images/books/P0luXdOIZVncr21EATiG.jpg
17.00 Руб
Падпісвайцеся на наш профіль у Instagram!