Янка Купала. Выбраныя творы
Пра кнігу: Кніга выбраных твораў Янкі Купалы мае мэтай прадставіць чытачу нечаканага класіка ў сучасным прачытанні. Выданне дапоўнена літаратуразнаўчымі каментарамі да кожнага твора, кароткім летапісам жыцця і творчасці, мемуарнымі сведчаннямі, невядомымі крытычнымі артыкуламі. У кнізе прадстаўленыя і пракаментаваныя 37 вершаў, 3 паэмы ("Бандароўна", "Курган", "Безназоўнае") і 2 драмы ("Раскіданае гняздо", "Тутэйшыя").
"Няма нічога больш канструктыўнага ў спасціжэнні роднай літаратуры, чым узяць і адмовіцца ад папярэдняга канона, паставіць традыцыю і хрэстаматыю дагары нагамі, рашуча адмовіцца ад састарэлых догмаў - і паглядзець на класічныя тэксты вачыма сучаснікаў. Як яны тады ажываюць, якім новым сэнсам адкрываюцца, як шчыра радуюцца свежаму ветру і маладому прачытанню - любата!.." (Ганна Севярынец).
Укладальнік Ганна Севярынец.
Серыя "Наш сучаснік"
-
Аўтар
Янка Купала -
Фармат выдання
145Х215 -
Колькасць старонак
282 -
Год выдання
2020 -
Пераплёт
Мяккі пераплёт -
Выдавецтва
Лімарыус -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
320
