Іса Кабаясі. Выбраныя хайку
Пра кнігу: У кнізе сабраныя 63 хайку выбітнага японскага паэта Кабаясі Ісы (1763–1828), класіка японскай літаратуры. Паэзія Ісы — гэта сусвет, дзе ёсць месца для кожнай, нават самай дробнай істоты, дзе ёсць спачуванне да ўсяго жывога і ўсцешанасць быццём, якая часам мяжуе з самотай і подыхам вечнасці.
Суправаджальныя эсэ і культуралагічныя каментары дапамагаюць чытачам глыбей пранікнуць у паэтычны свет Кабаясі Ісы і лепш зразумець паўсядзённасць і культурны пласт японскага жыцця перыяду Эда. Кніга аздобленая ілюстрацыямі японскіх класічных мастакоў.
Рэдактарка Алена Брава.
Пераклад з японскай Вольгі Гапеевай.
Дызайн вокладкі Сяргея Шабохіна.
Вольга Гапеева – аўтарка кніг «Няголены ранак», «Прысак і пожня», «Сумны суп», «(в)ядомыя гісторыі» і інш. Стыпендыятка міжнародных праграм для пісьменнікаў і перакладчыкаў (Аўстрыя, Нямеччына, Латвія, Швейцарыя), удзельніца шматлікіх міжнародных канферэнцый і літаратурных фестываляў (Славенія, Германія, Чэхія, Швейцарыя, Польшча і інш.). Творы Вольгі Гапеевай перакладзеныя на больш як 10 моваў свету. Аўтарка супрацоўнічае з электроннымі музыкамі, выступае з аўдыёвізуальнымі перформансамі. Сябра беларускага ПЭН-цэнтра і Саюза беларускіх пісьменнікаў. Мае ступень кандыдата навук, дацэнт. Займаецца літаратурным перакладам, даследаваннямі ў галіне філасофіі мовы, кампаратыўнай лінгвістыкі, сацыялогіі цела.
-
Аўтар
Іса Кабаясі -
Фармат выдання
145Х210 -
Колькасць старонак
116 -
Год выдання
2021 -
Пераплёт
Цвёрды пераплёт -
Выдавецтва
Галіяфы -
Мова выдання
Беларуская
