Янка Купала. Энцыклапедыя. Том 3 (П-Я)

Пра кнігу: Энцыклапедыя «Янка Купала» асвятляе жыццёвы і творчы шлях класіка беларускай літаратуры, аналізуе ўсе яго паэтычныя, празаічныя, публіцыстычныя, драматургічныя творы, іх змест, літаратурна-мастацкія якасці, умовы падрыхтоўкі, распавядае аб краінах і гарадах, якія наведаў Янка Купала, уключае біяграфіі людзей, з якімі ён быў звязаны пры жыцці ці якія аказалі ўплыў на яго творчасць. Раскрываецца вобраз народнага песняра ў беларускім кіна- і тэатральным мастацтве, жывапісе, літаратуры. Выданне можа быць карысным для вучняў старэйшых класаў сярэдніх агульнаадукацыйных школ, гімназій, каледжаў і ліцэяў, для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў, якія імкнуцца атрымаць паглыбленыя шматбаковыя веды ў галіне беларускага літаратуразнаўства, а таксама для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй беларускай літаратуры і культуры.

Дыплом пераможцыў намінацыі «Залатыя скрыжалі» LVIII Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі – 2019» і Гран-пры XVI міжнароднага конкурсу краін СНД "Мастацтва кнігі -2019".

  • Фармат выдання
    200Х270
  • Колькасць старонак
    496
  • Год выдання
    2018
  • Пераплёт
    Цвёрды пераплёт
  • Выдавецтва
    Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
  • Мова выдання
    Беларуская
  • Вага г.
    700
/public/images/books/oJ3kGBr6XznSC5KNMabj.jpg
70.00 Руб
Падпісвайцеся на наш профіль у Instagram!