Янка Купала. Энцыклапедыя. Том 2 (І-О)
Пра кнігу: Энцыклапедыя «Янка Купала» асвятляе жыццёвы і творчы шлях класіка беларускай літаратуры, аналізуе ўсе яго паэтычныя, празаічныя, публіцыстычныя, драматургічныя творы, іх змест, літаратурна-мастацкія якасці, умовы падрыхтоўкі, распавядае аб краінах і гарадах, якія наведаў Янка Купала, уключае біяграфіі людзей, з якімі ён быў звязаны пры жыцці ці якія аказалі ўплыў на яго творчасць. Раскрываецца вобраз народнага песняра ў беларускім кіна- і тэатральным мастацтве, жывапісе, літаратуры. Выданне будзе карысным для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй беларускай літаратуры і культуры.
Дыплом пераможцыў намінацыі «Залатыя скрыжалі» LVIII Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі – 2019» і Гран-пры XVI міжнароднага конкурсу краін СНД "Мастацтва кнігі -2019".
-
Фармат выдання
200Х270 -
Колькасць старонак
416 -
Год выдання
2018 -
Пераплёт
Цвёрды пераплёт -
Выдавецтва
Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
700