Янка Брыль. Збор твораў. Том 3

Пра кнігу: Трэці том першага навукова каментаванага Збору твораў народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля склалі яго раннія аповесці, як і большасць твораў пісьменніка, аўтабіяграфічныя.

Аповесць "Сірочы хлеб" — хрэстаматыйна вядомы твор — першая аповесць пісьменніка. На прыкладзе галоўнага героя Даніка Мальца, бадай, найяскравейшага дзіцячага вобраза Брылёўскіх кніг, "празаік паказаў, як беларускі хлопчык пачынае разумець хараство роднай мовы, пачынае адчуваць сябе сынам свайго народа" (Б. Бур'ян).

У аповесці "У сям'і" "перад чытачом паўстае чароўны малюнак сямейнага ўзаемаразумення, сапраўды паўнацэнная, здаровая" (М. Тычына), заходнебеларуская працоўная сялянская сям'я Ганчарыкаў, "духоўна ўзвышаная ўдзелам у асветніцкім і вызваленчым руху" (У. Калеснік), "інтарэсы яе членаў — гэта цэлы свет" (М. Тычына).

Час дзеяння аповесці "Граніца" — 1930-я гады. Героі твора — рабочыя, сяляне і працоўная інтэлігенцыя, найлепшыя прадстаўнікі беларускага, польскага і яўрэйскага насельніцтва, якім супрацьстаяць прадстаўнікі польскай улады, што душылі рэвалюцыйны нацыянальна-вызваленчы рух прыгнечаных народаў.

Пісьменнік раскрывае перад чытачом псіхалогію дзейных асоб, розных людзей з рознымі характарамі, паводзінамі, звычкамі.

Аповесць "У Забалоцці днее" — адзін з самых папулярных на той час твораў. У 1952 г. ён быў уганараваны Дзяржаўнай прэміяй СССР. У раздзеле "Каментарыі", грунтоўна складзеным Вольгай Карачун, можна пазнаёміцца, як адбывалася праца аўтара над тым ці іншым творам, а таксама з ацэнкамі крытыкі аповесцяў Янкі Брыля.

  • Аўтар
    Брыль Янка
  • Фармат выдання
    130Х205
  • Колькасць старонак
    366
  • Год выдання
    2019
  • Пераплёт
    Цвёрды пераплёт
  • Выдавецтва
    Мастацкая літаратура
  • Мова выдання
    Беларуская
  • Вага г.
    300
38.00 Руб

Іншыя кнігі аўтара

Ацаніце сайт, калі ласка!