Як укладалі "Спадчыну"
Пра кнігу: Кніга "Як укладалі "Спадчыну", трэцяя ў падсерыі "Спадчына: агледзіны" серыі "Бібліятэка Бацькаўшчыны" Згуртавання беларусаў свету "Бацькаўшчына", уяўляе з сябе заснаваны на ліставанні аповед пра тое, як у 1950-я гады на Захадзе рыхтаваўся збор выбранай паэзіі Янкі Купалы. Захаваная ў архіве БІНіМа і перададзеная ў БДАМЛМ карэспандэнцыя ўкладальніка Вітаўта Тумаша і выдаўца Станіслава Станкевіча расказвае пра час і людзей. а таксама пра тыя складанасці. якія мусілі пераадолець эмігранты, каб у 1955 г. у Мюнхене ўбачыла свет унікальнае выданне твораў класіка. Гэта першая беларуская кніга пра кнігу.
Змест:
Лявон Юрэвіч. Кніга
Наталля Гардзіенка. Час і яго героі
Ліставанне
Тры вершы Янкі Купалы:
Казка аб песьні
Перад будучыняй
Акоў паломаных жандар
Паказнік асобаў
Кніга выдадзеная да 135-годдзя ад нараджэння і 75-годдзя смерці Янкі Купалы
Аўтары-ўкладальнікі Наталля Гардзіенка і Лявон Юрэвіч
-
Фармат выдання
140Х205 -
Колькасць старонак
290 -
Год выдання
2018 -
Пераплёт
Цвёрды пераплёт -
Выдавецтва
Кнігазбор -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
400
