VOLUMEN.3

Пра кнігу: Гэта трэці паэтычны зборнік Міхала Бараноўскага. Вершы, прадстаўленыя ў кнізе “Volumen.3”, былі напісаны ў перыяд з восені 2020 па вясну 2024 года і часткова друкаваліся ў перыёдыцы: “Маладосць”, “Полымя”, “ЛіМ”.

Кніга складаецца з чатырох раздзелаў, у якіх аўтар спрабуе знайсці аптымальныя для сябе формы выказвання — ад малой паэмы, да афарыстычных «пункціраў». Міхал Бараноўскі працягвае развіваць уласную эстэтыку і шукаць сваё месца. Дзесьці на памежжы думкі і эмоцыі.

Аўтар выказвае шчырую падзяку Дар'і Бялькевіч, Юліі Мацук, Ігару Кулікову і Ірыне Мышкавец за рэдактарскія парады і выпраўленыя памылкі. Частку памылак аўтар пакідае на сваё сумленне.

ЗМЕСТ
РАЗДЗЕЛ 1. ВЕЖА З ВАЎЧЫНЫХ КОСТАК
у вежы з ваўчыных костак
рэвальверную кулю
чорны бясспрэчна чорны?
за гарызонтам падзеяў
тое што мы жадаем пачуць
о цмокаборца ад шчырага сэрца вітаю
помнік гатовы ўскінуць рукі ў неба
сонца вышэе
віра віра
галаледдзе
адчуй як дзіцёнак руку сціскае

РАЗДЗЕЛ 2. ГОД ЗАМЫКАННЯ ЗЯМЛІ
з учора якога болей няма
сёмы паверх над узроўнем гора
пальцы спляліся змеямі
жыву ў картачным дамку
за мінулыя содні без перамен
словам навобмацак рухаюся па радку
пчолы якія збіраюць няправільны мёд
вецер свабоды зрывае капелюхі часам разам з галовамі
пошук гармоніі
разбіваю люстэрка
доктар прапішыце мне лекі
каго ратуем маці альбо дзіця
з вачыма блакітнымі прыходзіць на свет
лепш нарадзіцца нямым
маленькі прынц раскажы мне як трэба
трымайцеся правага боку

РАЗДЗЕЛ 3. ЗОНА РЫЗЫКОЎНАГА ЗЕМЛЯРОБСТВА
не варта здзіўляцца
не кранаю балючых тэм
скрозь цемру і час
непрамоўленых словаў каўтун нашу
таго сябе
аўтаматызаваная рэчаіснасць
магнітызуе
мятлікі-німфаліды
ці магчыма ўзмахам крыла
новая царква
скрыпіць на вежы
зіма піша мнагаслойна пасля кожнага снегападу свой тэкст
плюсы і мінусы
дождж дождж дождж дождж дождж
пасля залевы
у люстры вады
зарыфмавала
словам відушчым
хто тут гукаю
пакуль не баліць
глядзіце нямко
затачыў аловак
вырашыў мераць сябе самай вялікай меркай
з-за хмары выкацілася
самыя бескампрамісныя крытыкі класікаў
стаю на месцы
зорная хвароба
жыццё паліндром
прыйшоў на працу
свет такі крохкі
вецер халодны
яшчэ зялёную
спаміж новага
расці вялікі
каму біты шлях
смачна есці
волату ледзь сілы хапіла
дзядоў начапляў
далі жыццё навырост
кірлі з качкамі

З.Ы.
з берага вясны
гайна бесядзь няміга нёман

ФРАГМЕНТ З КНІГІ:

*
за мінулыя содні без перамен
калыхае агонь ад зары да гары
не хапае вачэй каб пабачыць любоў
не на месцы дарога дадому ляжыць
ўкрыжаваны на ростанях заўтрашні дзень
родны голас знікае па той бок ракі
разліковы квіток развітальны матыў
на вятры ўсхваляваная стужка навін
мы такія як ёсць хоць цалуй хоць забі
утравелая памяць ўзарваны дзірван
пералётныя словы халоднай вясны
ў раскіданыя гнёзды нясуць птушанят
ўсё што маю сказаць ў далані буквара
красавік тваіх вуснаў гарыць на шчацэ
на жыццё калі ласка мяне блаславі
каб не страшна глядзець было ў цемру вакна
***
каму біты шлях
а каму гасцінец
адна і тая ж дарога
*
смачна есці
самаед самаеда
здалёк пазнае
*
волату ледзь сілы хапіла
прабачце сказаць
*
дзядоў начапляў
унук самазваны
насенне нясе
*
далі жыццё навырост
жыву-жыву
і ўсё не ў пару

  • Аўтар
    Бараноўскі Міхал
  • Фармат выдання
    145Х215
  • Колькасць старонак
    56
  • Год выдання
    2024
  • Пераплёт
    Мяккі пераплёт
  • Выдавецтва
    Выдавец Р. М. Цымбераў
  • Мова выдання
    Беларуская
  • Вага г.
    150
/public/images/books/P9QIDcxjBniCvW7yUaLT.png
20.00 Руб
Падпісвайцеся на наш профіль у Instagram!