Век песень

Пра кнігу: Век песень быў да Веку людзей. Залаты час народу Курганоў, для якіх песня - гэта і інструмент, і зброя, і нават жыццёвая неабходнасць, як паветра.
Век песень - гэта час казак, і ў кожнай з аповесцяў казкі ажываюць: забаўныя і тужлівыя, радасныя і вусцішныя. Тут можна сустрэць і Алельку Заснавальніка, і Галляша Залатавуста, і Дзеву-Воя, і Косткасея. Скажыце, казкі часта хаваюць праўду? А можа, яны проста пераствараюць яе на свой лад, асабліва калі за справу бяруцца сапраўдныя паэты? Бо казкі заўжды праўдзівыя, пакуль у іх вераць.
Час зазірнуць у Век песень, каб дазнацца пра перадгісторыю "Веку людзей" - і пра тое, што было пасля фіналу рамана.

16+

Змест:
Першая песня
Лісіны пярсцёнак
Вершнікі на дарозе
Над Вугерай - дождж
Вараціш - гара
Трыснёг пад ветрам
Сярэдзіна зімы
Ад аўтара

"Гукі і словы танчылі, змешваліся і перапляталіся цясней, і з бязладдзя вырастаў новы парадак, адмысловы строй вобразаў, скіраваных умелаю рукой. І цяжкія калоны, спавітыя чарамі, пускалі карані, абрасталі жывою цёплаю карой, а між паліраванага мёртвага каменю прабіваліся, ломячы пліты, парасткі травы, і кустоўе бэзу, і ўпарты альхоўнік. І гучалі стракозы, каляровыя, як вітражнае шкло ў старой вежы, што глядзела на верасовыя пусткі. І басілі ноткі цяжкіх хрушчоў, і цягнуўся напоены густым сонцам ранак, доўга-доўга - як залацістая смала. А над возерам саткаўся з суладдзя гукаў дрогкі карункавы цень старога дуба, хаваючы музыку пад сабою надзейна, як пад плашчом - няўгледкай, і музыка, сапраўдная, чароўная, дзівосная, плыла над возерам, над пеннымі грабеньчыкамі хваляў, над слюдзянымі крыльцамі імклівых стракозаў. Над усім, што было і будзе, па-над часам, па-над воляю ўладароў, нікому не падуладная, не звязаная нічым, свабодная, вечная музыка".

  • Аўтар
    Маргарыта Латышкевіч
  • Фармат выдання
    100x100
  • Колькасць старонак
    532
  • Год выдання
    2026
  • Пераплёт
    Цвёрды пераплёт
  • Выдавецтва
    Папуры
  • Мова выдання
    Беларуская
/public/images/books/eEtw5ILYpZRAMrXn2gV0.jpg
35.00 Руб

Іншыя кнігі аўтара

Сучасная беларуская літаратура. Вазьмі сваю свяцільню
29.00 Руб
Андрэй Сідарэйка, Алена Кісель, Настасся Нарэйка, Валерыя Саротнік, Вікторыя Сінюк, Маргарыта Латышкевіч, Аляксандр Кароль, Валерыя Гаўруковіч, Алесь Вешторт, Ягор Жукоўскі, Ясенія Аляксеева, Паліна Дваранская 2025
Наш дом. Апавяданні, аповесці (1 асобнік)
30.00 Руб
Маргарыта Латышкевіч 2018
Падпісвайцеся на наш профіль у Instagram!