Вадзіца-царыца, усяму свету памачніца : беларускія замовы з пераказам на рускую і перакладам на англійскую мову: ілюстраванае выданне з гукавым дадаткам

Пра кнігу: У выданне ўключаны тэксты замоў – адметнага і жывога да сёння жанру фальклорнай творчасці беларусаў. Абсалютная большасць з іх друкуецца ўпершыню. Перад чытачом адкрываецца багаты свет традыцыйных уяўленняў з яго шчыльным і арганічным знітаваннем архаічнай міфалагічнай і хрысціянскай плыняў, а таксама праходзіць будзённае чалавечае жыццё, дзе шукаюць ратунку ад бед і хваробаў. Гэтым надзвычай яркім, паэтычным і нават займальным тэкстам прыпісвалася асаблівая моц. Пераклад на англійскую і пераказ сюжэта на рускую мову пашырае чытацкую аўдыторыю. Тэксты ілюстраваныя адметным відам беларускага народнага мастацтва – выцінанкамі. Кніга суправаджаецца аўдыя- або
відэазапісамі асобных тэкстаў, зробленымі ўкладальніцай у розных раёнах Беларусі і размешчанымі на YouTube-канале.
Адрасавана шырокаму колу чытачоў.

Запіс і ўклад. Т. В. Валодзінай ; навук. рэд. А. І. Лакотка ; пер. на англ. мову І. М. Дубянецкай ; іл. Н. А. Сухой.

  • Фармат выдання
    225Х295
  • Колькасць старонак
    176
  • Год выдання
    2025
  • Пераплёт
    Цвёрды пераплёт
  • Выдавецтва
    Беларуская навука
  • Мова выдання
    Беларуская
  • Вага г.
    1150
/public/images/books/CvqPWTBbd4Vpg7xGXc6Z.jpg
36.00 Руб
Падпісвайцеся на наш профіль у Instagram!