Уводзіны ў Аўстрыю. Arche N1, 2017
Пра кнігу: Гэта ўжо другі тэматычны выпуск "ARCHE", прысьвечаны Аўстрыі. Таму гэтым разам укладальнікі задалі іншую рамку для адбору аўтараў і тэкстаў. За парай дробных выняткаў, у выпуск трапілі толькі сьвежыя тэксты, напісаныя цягам апошніх 10-15 гадоў, і толькі ў Аўстрыі. Гэта надзвычайна насычаны жанрава і тэматычны выпуск: тут прадстаўлены і найлепшыя ўзоры сучаснай аўстрыйскай драматургіі (Томас Бэрнгард, "Плошча герояў"), прозы (Марлена Штрэрувіц, "Маякоўскірынг", Клемэнс Ё. Зэтц, "Каханьне ў часе Мальштэцкага дзіцяці", Катарына Рызэ ("Вільма выдае замуж сваю ўнучку"), і вершаў у прозе.
У выпуску таксама друкуюцца глыбокія рэфлексіі на тэму аўстрыйскай нацыянальнай ідэнтычнасьці, дэмаграфічнага становішча і гісторыі аўстрыйскай літаратуры.
Аўтары: Гаўс Карл-Маркус , Бэрнгард Томас, Зэтц Клемэнс Ё. , Шміт-Дэнглер Вэндэлін, Лісман Конрад Паўль, Шоль Зузана, Штрэрувіц Марлена, Эрдгайм Кляўдыя, Рызэ Катарына, Кленк Флярыян, Вайгель Ганс, Торбэрг Фрыдрых, Польгар Альфрэд, Докс Георг, Масквін Андрэй.
-
Фармат выдання
145Х215 -
Колькасць старонак
280 -
Год выдання
2017 -
Пераплёт
Мяккі пераплёт -
Выдавецтва
Гайсак -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
350
![/public/images/books/G0oYRbZ15k4MNhvj87yg.jpg](/public/images/books/G0oYRbZ15k4MNhvj87yg.jpg)