Уваскрэсенне
Пра кнігу: Дзімітрый Няхлюдаў, стомлены бяздзейным свецкім жыццём арыстакрат, раптам перажывае духоўнае ўзрушэнне падчас сустрэчы ў судзе са зняволенай прастытуткай Кацярынай Маславай, у мінулым — чулай і пяшчотнай дзяўчынай, якую ён сам калісьці спакусіў. Усвядоміўшы сваю віну ў зламаным лёсе Кацюшы, Няхлюдаў спрабуе ёй дапамагчы, але сутыкаецца з несправядлівасцю і крывадушнасцю, якія апанавалі грамадства на ўсіх яго ўзроўнях. Складаны шлях маральнага адраджэння галоўных герояў праходзіць праз дамы распусты і залы суда, кабінеты чыноўнікаў і турэмныя камеры, пецярбургскія тэатры і сібірскія арыштанцкія этапы.
Спалучэнне аналізу духоўных пошукаў персанажаў з рэалістычным апісаннем расійскага грамадскага жыцця канца XIX ст. робіць «Уваскрэсенне» — апошні раман Льва Талстога — маштабным мастацкім эксперыментам. Аўтар правярае на трываласць свае ўласныя філасофскія погляды шляхам сутыкнення іх з самой рэчаіснасцю.
Перакладчык Андрэй Каляда
-
Аўтар
Талстой Леў -
Фармат выдання
145Х215 -
Колькасць старонак
452 -
Год выдання
2021 -
Пераплёт
Цвёрды пераплёт -
Выдавецтва
Выдавец ІП А. М. Янушкевіч -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
580