Уласны крыж : аповесці (Бібліятэка прыгод і фантастыкі)

Пра кнігу: Аповесць «Уласны крыж» — прыгодніцкі дэтэктыў пра пошукі старадаўняга артэфакта. Журналіст Зініч прыязджае ў старажытны Полацк на запрашэнне ўніверсітэцкага сябра, што ўблытаўся ў амаль крымінальныя справы. Якія таямніцы хавае архіў экспедыцыі БелАН на Полаччыну і дзе адшукаць сапраўдны ключ ад Мудрасці? Якія загадкі схаваныя ў лёхах пад былой езуіцкай акадэміяй? I ці атрымаецца, апантана вышукваючы старадаўні артэфакт, проста выжыць?

Міфалагічнае фэнтэзі «Трыснёг пад ветрам» падхоплівае тэму загадак і росшукаў. Экспедыцыя з трох чалавек выпраўляецца ў загадкавы горны край. Што чакае свайго часу ў старых шахтах? Ці праўдзівыя показкі пра гэтыя мясціны? I якую сілу маюць над людзьмі іхнія сны — нават на яве?

  • Аўтар
    Маргарыта Латышкевіч
  • Фармат выдання
    135Х200
  • Колькасць старонак
    270
  • Год выдання
    2021
  • Пераплёт
    Цвёрды пераплёт
  • Выдавецтва
    Мастацкая літаратура
  • Мова выдання
    Беларуская
  • Вага г.
    250
/public/images/books/AeryujhRDkV47X98f6Gb.jpg
19.50 Руб
Няма ў наяўнасці
Гэтую кнігу больш нельга купіць або замовіць
Падпісвайцеся на наш профіль у Instagram!