Тры таварышы

Пра кнігу: У рамане апісваецца адважная спроба трох маладых баявых таварышаў наладзіць існаванне ў Берліне 1920-х гадоў — горадзе, поўным жыццялюбства, але апанаваным інфляцыяй і палітычнымі хваляваннямі. У той час як навакольнае жыццё руйнуецца, здзяйсненне мары пра каханне, здаецца, засланяе сабой хісткую рэальнасць. Але неўзабаве з’яўляюцца першыя цені...

На беларускую мову раман перастварыў выбітны перакладчык Уладзімір Папковіч, гэты тэкст упершыню быў апублікаваны ў 1994 годзе ў выдавецтве «Мастацкая літаратура».

Расказаць пра пакаленне, якое было знішчана вайной, нават калі пазбегла яе снарадаў, — такую задачу ставіў перад сабой Рэмарк у рамане, надрукаваным у 1938 годзе ў эміграцыі. Адна з самых кранальных гісторый кахання нашага часу. — New York Times

Пра аўтара
Эрых Марыя Рэмарк нарадзіўся ў Аснабруку ў 1898 годзе, вучыўся ў каталіцкай настаўніцкай семінарыі. Быў прызваны ў салдаты ў 1916 годзе, пасля вайны спачатку працаваў пазаштатным настаўнікам, пазней — падменным рабочым і, нарэшце, рэдактарам у Гановеры, а з 1924 года — у Берліне. Рэмарк пакінуў Германію ў 1932-м і першапачаткова жыў у кантоне Тычына ў Швейцарыі. Яго кнігі «На Заходнім фронце без перамен» і «Дарога назад» былі спалены нацыстамі ў 1933 годзе, а ў 1938-м Рэмарк быў пазбаўлены нямецкага грамадзянства. З 1941 года ён афіцыйна жыў у ЗША і ў 1947 годзе атрымаў статус амерыканскага грамадзяніна. Рэмарк памёр у Тычыне, на сваёй другой радзіме, у 1970 годзе.

  • Аўтар
    Эрых Марыя Рэмарк
  • Фармат выдання
    145Х215
  • Колькасць старонак
    432
  • Год выдання
    2024
  • Пераплёт
    Цвёрды пераплёт
  • Выдавецтва
    Папуры
  • Мова выдання
    Беларуская
  • Вага г.
    500
/public/images/books/gRc0ta6H2mj7qYze3W1p.png
35.00 Руб
Падпісвайцеся на наш профіль у Instagram!